BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі праязны дакумент на спрошчаных умовах беларусы змогуць атрымаць да канца года

Польскі праязны дакумент на спрошчаных для грамадзян Беларусі ўмовах можна будзе атрымаць да 31 снежня 2024 года. Гэта вынікае з праекта пастановы міністра ўнутраных спраў і адміністрацыі Польшчы. Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, паведамляе Цэнтр беларускай салідарнасці.

Пастанова павінна ўступіць у сілу ўжо 1 ліпеня 2024 года, хоць афіцыйна гэты дакумент пакуль яшчэ не прыняты. Таму па стане на гэты момант гэтыя нормы дзейнічаюць толькі да 30 чэрвеня 2024 года.

Дзякуючы вышэйзгаданай пастанове польскі праязны дакумент могуць атрымаць тыя грамадзяне Беларусі, якія маюць часовы від на жыхарства ў Польшчы.