BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі суд адмовіў рэжыму Лукашэнкі ў экстрадыцыі беларускага актывіста Змітра Плескачова

28 лістапада акруговы суд Познані пастанавіў адмовіць у экстрадыцыі беларуса Дзмітрыя Плескачова.

Суд прызнаў, што афіцыйны запыт з Беларусі аб экстрадыцыі актывіста, якога пераследаваў рэжым Лукашэнкі, палітычна матываваны.

Кажа ўдзельнік пасяджэння, дарадца Святланы Ціханоўскай па прававых пытаннях Леанід Марозаў:

– Тут вялізная рознасць паміж беларускай і польскай судовай сістэмай. Насамрэч спрацавала некалькі кампанентаў. Першае, што мы даведаліся пра гэтую інфармацыя раней. Юрыдычнай камандаў падрыхтавалі дакументы – пра небяспеку і пра сітуацыю ў краіне, і шмат чаго яшчэ. І з гэтым усім прыйшлі да суду. Бачым, што сам пракурор кажа, што яна супраць высылкі Змітра ў Беларусь. І пасля суд узяў некалькі гадзін, каб абдумаць, і вынес рашэнне сёння ў 13.30. Суддзя сказаў, што безумоўна сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі застаецца такая ж небяспечная, высылаць не будзем, зачыняем справу.

Па словах Леаніда Марозава, прадстаўнік польскай пракуратуры падчас судовага паседжання таксама заявіў аб незаконнасці патрабаванняў рэжыму Лукашэнкі аб экстрадыцыі. Адмова ў экстрадыцыі Дзмітрыя Плескачова стала магчымай дзякуючы зладжанай працы дэмакратычных сіл і польскага адваката, які прадстаўляў інтарэсы Дзмітрыя ў судзе.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя