BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскі жаўнер учыніў суіцыд каля мяжы з Беларуссю

Польскі жаўнер учыніў суіцыд у Падляшскім ваяводстве ля мяжы з Беларуссю. Трагедыя здарылася ў ноч з 1 на 2 лютага. Пра гэта паведамляе Аператыўнае камандаванне Узброеных сіл Польшчы.

«З глыбокім шкадаваннем паведамляем вам, што  ўначы ў раёне правядзення аперацыі «Бяспечнае Падляшша» адбылося самагубства аднаго вайскоўца. Абставіны трагічнага інцыдэнту расследуюцца ваеннай паліцыяй пад наглядам пракуратуры. Сям’і і сваякам загінулага жаўнера аказана псіхалагічная дапамога», – гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным у X.

1 жніўня мінулага года Польшча пачала аперацыю “Бяспечнае Падляшша”, у рамках якой войска дапамагае памежнікам і паліцыі ў ахове мяжы.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота ілюстрацыйнае