Кантрабанду больш за паўмільёна пачак цыгарэт прадухілілі супрацоўнікі Падляшскай мытна-падатковай службы з Будзіска.
Як паведаміў прас-сакратар падляшскіх мытнікаў Мацей Чарнэцкі кантрабандны тавар выявілі падчас кантролю грузавіка на польска-літоўскай мяжы:
– Супрацоўнікі мытна-падатковай службы спынілі ў Будзіску для праверкі грузавік. З прадстаўленых дакументаў вынікала, што ў прычэпе павінны былі перавозіцца каробкі з аўсянымі шматкамі. Грузавік быў правераны рэнтгенам. Замест задэклараванага тавару супрацоўнікі выявілі 572 тысячы пачак цыгарэт без польскіх акцыз. Ацэначны кошт гэтай кантрабанды складае больш за 8,5 мільёнаў злотых.
Рынкавы кошт канфіскаваных цыгарэт складае больш за 8,5 мільёнаў злотых.
Кіроўцу часова арыштавалі на 3 месяцы. Яму пагражае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да 10 гадоў. Гэта найбуйнейшая кантрабанда цыгарэт, якую ў сёлета прадухілілі падляшскія мытнікі.
Беларускае Радыё Рацыя