BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія памежнікі спынілі спробу прарыву групы з больш як 220 мігрантаў

Памежная ахова Польшчы заявіла пра спыненне спробы парушэння мяжы групай з больш як 220 мігрантаў з боку Беларусі. Інцыдэнт адбыўся сёння каля 10 раніцы, у зоне адказнасці заставы ў Белавежы. Па інфармацыі польскіх памежнікаў, спроба сілавога парушэння мяжы была зроблена на рацэ Пшэвлока.

«Іншаземцы былі вельмі агрэсіўныя: кідалі кавалкі дрэў і камяні ў кірунку патруля Памежнай аховы і польскага войска, каб пракласці сабе дарогу на захад Еўропы. Падчас інцыдэнту ў іншаземцаў былі адабраныя небяспечныя прадметы, зробленыя з дрэва і цвікоў», – распавялі ў Памежнай ахове.

Спроба прарыву была спынена. Мігранты вярнуліся ўглыб беларускай тэрыторыі. Польскія памежнікі таксама апублікавалі відэа.

Беларускае Радыё Рацыя