BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія памежнікі затрымалі мігрантаў, якія пераплылі Буг

Супрацоўнікі Памежнай службы Польшчы з заставы «Славатычы» ў Люблінскім ваяводстве спынілі спробу парушэння мяжы. 17 мігрантаў з Афганістана і Пакістана пераплылі Буг і нелегальна перасеклі беларуска-польскую мяжу. Іншаземцы прызналіся ў нелегальным пераходзе і заявілі, што іх мэтай было трапіць на захад Еўропы.

Фота: facebook.com/STRAZGRANICZNA

Таксама былі затрыманыя два ўкраінцы, якія дапамагалі ў пераходзе мяжы. Як піша polskieradio.pl, нелегальных мігрантаў, згодна з міжнароднай працэдурай, адправілі назад у Беларусь. Затрыманым грамадзянам Украіны пагражае да 8 гадоў пазбаўлення волі за арганізацыю незаконнага перасячэння мяжы.