BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія памежнікі затрымалі трох кур’ераў і чатырох мігрантаў на мяжы з Літвой

Міністр унутраных спраў і адміністрацыі Томаш Семоняк напісаў у сацыяльных сетках, што затрыманне адбылося пасля 7:00 раніцы, калі яны спрабавалі незаконна перасекчы мяжу. Ён падзякаваў жаўнерам Сіл тэрытарыяльнай абароны за падтрымку.

Фота: polskieradio24.pl

Інцыдэнт адбыўся ў прызначаным часовым пункце памежнага кантролю ў Крэйвянах. Затрыманыя — трое латышоў, якія перавозілі праз мяжу трох самалійцаў і аднаго грамадзяніна Судана. Латышам будуць прад’яўлены абвінавачванні ў арганізацыі незаконнага перасячэння мяжы. Іншаземцаў перададуць літоўскім уладам у рамках рэадмісіі. Польскі бок заяўляе, што без сумневаў, іншаземцы ішлі на захад з тэрыторыі Беларусі праз Латвію і Літву.