
Фота: strazgraniczna.pl
Польскія заканадаўцы прагаласавалі за тое, каб дазволіць сілам бяспекі выкарыстоўваць зброю ў адказ на актыўныя пагрозы, у тым ліку на мяжы з Беларуссю, паведамляе Reuters.
Рада Еўропы, праваабарончыя арганізацыі і актывісты выказалі занепакоенасць тым, што паліцыя, памежнікі і вайскоўцы зараз змогуць дзейнічаць беспакарана.
Законапраект, які яшчэ патрабуе подпісу прэзідэнта, быў прадстаўлены пасля таго, як польскі жаўнер атрымаў смяротную нажавую рану на беларускай мяжы.
Як вядома, Польшча, сябра NATO і Еўразвяза, абвінаваціла Менск у стварэнні штучнага мігранцкага крызісу на беларуска-польскай мяжы.