BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Польскія перавозчыкі і фермеры хочуць заблакаваць мяжу з Беларуссю

Польскія перавозчыкі і фермеры плануюць перакрыць адзіны шлях грузаперавозак з Беларусі ў Польшчу.

Як піша MOST, яны падалі ў адміністрацыю гміны Цярэспаль заяўку на акцыю пратэсту на трасе №68 у раёне Карошчына. Удзельнікі акцыі плануюць цягам месяца прапускаць па ключавой трасе па адным грузавіку ў гадзіну. Для беларускіх транспартных кампаній гэта можа пацягнуць страты на сотні мільёнаў еўра. Яны ўжо рыхтуюць петыцыю на адрас польскіх уладаў, патрабуючы не дапусціць блакавання дарогі.

Арганізатары акцыі патрабуюць вярнуцца да сістэмы выдачы дазволаў на ўезд у Польшчу для грузавога транспарту на ўкраінскіх і малдаўскіх нумарах. Таксама яны хочуць, каб у Польшчы забаранілі рэгістрацыю транспартных кампаній з украінскім, беларускім і расейскім капіталам. Ёсць і іншыя патрабаванні.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: Wojtek Jargiło / PAP