Польскія валанцёры дапамагаюць беларусам. У Моладзевым Хабе – Беларускай прасторы «Робім разам» на Канстытуцыі,6 з’явілася новая ініцыятыва: грамадска-публічныя абмеркаванні на тэму інтэграцыі беларускай дыяспары ў Варшаве.

Усе праблемы павінны абмяркоўвацца, людзі аб’ядноўвацца, каб не заставацца адзін на адзін са сваёй бядой ці праблемай. Напрыклад, на апошнім абмеркаванні гучалі праблемы арэндатараў. Дапамагалі ў іх разбірацца польскія валанцёркі з Камітэта абароны правоў лакатараў Зіноўя Жочак і Лара Акай.
Гаворыць Зіноўя Жочак:
– Ёсць проста арэндаўцы з Беларусі, якія маюць шматлікія праблемы тут, у Варшаве. І проста звярнуліся да нас са шматлікімі пытаннямі, якія тычацца высялення, праблемамі з гаспадарамі і ўсім, што тычыцца арэнды. Ёсць шмат пытанняў па гэтых праблемах, і мы стараемся дапамагаць людзям.
Калі ў беларусаў-эмігрантаў узніклі праблемы па жыллі, то Камітэт правоў абароны лакатараў чакае іх па серадах на вуліцы Тарговай, 22, уваход з вуліцы Кіёўскай, з 18.00 да 20.00, тэл. +48 693 713 567 і +48 609 444 686.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Беларускае Радыё Рацыя