
Вайсковыя самалёты Польшчы і самалёты саюзнікаў НАТА былі задзейнічаныя сёння раніцай для гарантавання бяспекі ў раёнах, якія мяжуюць з небяспечнымі зонамі ва Украіне, пасля таго як Расея нанесла ўдары беспілотнікамі, піша Reuters са спасылкай на польскіх вайскоўцаў.
“Аператыўнае камандаванне Узброеных Сіл сочыць за бягучай сітуацыяй, яго сілы і рэсурсы знаходзяцца ў поўнай гатовасці да неадкладнага рэагавання», — паведаміла камандаванне ў сацсетцы X.
У паветра былі ўзнятыя дзяжурныя пары знішчальнікаў, а наземныя сродкі СПА і радыёлакацыйнай выведкі прыведзеныя ў вышэйшую ступень гатовасці, гаворыцца ў паведамленні.
Як раней паведамлялася, расейская армія ў ноч на аўторак і раніцай зрабіла новыя ўдары па аб’ектах украінскай энергетыкі. Кампанія “Укрэнэрга” абвясціла пра аварыйныя адключэнні электрычнасці.
Беларускае Радыё Рацыя






