BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

POMPIK – падтрымка сем’яў пры нараджэнні дзіцяці

Маршалак Падляшскага ваяводства Лукаш Пракорым абвясціў старт праграмы «Pierwsza Podlaska Wyprawka» – ініцыятывы, якая накіраваная на падтрымку сем’яў пры нараджэнні дзяцей і прасоўванне падляшскіх шпіталяў.

Кажа Лукаш Пракорым:

-Хочам заахвоціць нашыя падляшскія сем’і, падляшскіх мамаў, каб нараджалі ў нашыж трох ваяводскіх шпіталях: у Беластоку, Ломжы і Сувалках.

Падчас прэс-канферэнцыі былі падпісаны пагадненні з трыма шпіталямі ў рэгіёне: у Беластоку, Ломжы і Сувалках. Кошт пакета для нованароджаных складае больш за 500 злотых і ўключае касметыку, адзенне, кніжкі і цацкі.

Цалкам матэрыял:

Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя