BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Поўдзень без Пуціна” у Батумі

Каля 300 расейскіх актывістаў прыйшло на акцыю “Поўдзень без Пуціна”, што адбылася ў грузінскім Батумі. Арганізатарамі акцыі была супольнасць “Россияне Батуми”:

Пра тое, чаму трэба выходзіць на такія акцыі кажуць яе ўдзельнікі:

– Важна выходзіць за мяжой і ва ўсіх краінах, ва ўсіх гарадах для таго, каб прадэманстраваць, што Пуцін – гэта не Расея, а Расея – гэта не Пуцін. Вялізная колькасць грамадзян Расеі не падтрымлівае гэтую злачынную вайну, не падтрымліваюць гэты рэжым і хочуць, каб Пуцін сышоў. Зараз важна дэманстраваць салідарнасць з Украінай і публічна выступаць супраць пуцінскага рэжыму.

– Па-першае, мы павінны пабачыць. Мы павінны зразумець, што нас шмат, што мы павінны аб’ядноўвацца, толькі разам мы можам зрабіць штосьці важнае, зрабіць Расею ў будучым лепш. Паказваем нашым суайчыннікам салідарнасць – гэта таксама важна.

– Тут больш магчымасці, каб выходзіць выказвацца, штосьці рабіць. У Расеі, у дыктатарскіх умовах, немагчыма дазволіць сабе проста выказаць сваю пазіцыю.

Па словах актывістаў на акцыі сабраліся людзі розных палітычных поглядаў, аднак усе яны выступаць за Расею без Пуціна, а таксама робяць ахвяраванні Узброеным сілам Украіны.

Беларускае Радыё Рацыя