
Міністры ўнутраных спраў Польшчы і Нямеччыны сустрэнуцца на польска-беларускай мяжы. Сёння а 15-ай гадзіне ў пункце пропуску Полаўцы – Пясчатка ў Падляшскім ваяводстве адбудзецца прэсавая канферэнцыя міністраў Томаша Семоняка і Нанцы Фазэра. Тэмай канферэнцыі будзе бяспека на польска-беларуская мяжы, якая з“яўляцца знешняй мяжой Еўрапейскага звязу.
Прыгадаем, што Польшча пачынае рэалізацыю комплекснай праграмы «Шчыт Усход», якая прадугледжвае ўзмацненне аховы мяжы, у тым ліку пабудову фартыфікацыйных збудаванняў. Раней Польшча накіравала да мяжы з Беларуссю дадатковая вайсковыя сілы.
Беларускае Радыё Рацыя






