
У чэрвені ў Гарадку адбудзецца кірмаш, які мае нагадаць пра гісторыю выдатнага роду. На месцы замку Хадкевічаў адбудуцца канцэрты падляшскіх гуртоў, майстар-класы па даўнім рамястве і заняткі па гісторыі Гарадка.
Як адзначыла дырэктарка Гміннага цэнтра культуры Магда Лотыш, менавіта манаграфія напісана мясцовым гісторыкам Верай Тарасэвіч, з’яўляецца крыніцай ведаў пра гарадоцкую гміну:
– Яна вельмі важная для нашых жыхароў. Найдаўжэйшай вуліцай Гарадка з’яўляецца вуліца Аляксандра і Рыгора Хадкевічаў. На гэтай вуліцы месціцца Дом культуры, бібліятэка, школа, управа гміны, банк. Мноства такіх важных месцаў для гарадка. Пра саміх Хадкевічаў мала вядома. Пікнік спалучаны з такой адукацыяй. Гучыць добра і спадзяюся прынясе эфект у выглядзе вялікай колькасці наведнікаў.
Кірмаш на Замкавай гары заняў першае месца ў конкурсе ладжаным праз Нацыянальны цэнтр культуры ў праграме “Этна Польшча”. На амаль дзве тысячы складзеных праектаў, перамог менавіта гарадоцкі, напісаны Маглай Лотыш.






Беларускае Радыё Рацыя





