У Беластоку ў Chill Time Club прайшоў вернісаж выставы “Радуніца”, прысвечанай традыцыям ушанавання памяці продкаў Падляшша і Палесся. Арганізатары падкрэсліваюць важнасць выставы як платформы для захавання і перадачы культурнай памяці.

Мастачка Таццяна Савіч адзначае:
– Я вельмі задаволеная вынікам. Сабраць фотаздымкі з Беларусі і з Падляшша, якія датычныя самога працэсу пахавання. Яшчэ мне ўдалося знайсці крыніцы і тэксты і параўнаць Палессе і Падляшша, якія традыцыі былі.
Кажа арганізатар Таццяна Калач:
– Праца прысвечана тэматыцы смерці. Нашая першая праца, якая запрашае паглядзець гэтае графічнае мастацтва. Гэтая праца запрашае таксама падумаць пра вашыя карані.
Выстава “Радуніца” будзе працаваць да 18 мая 2025 года. На працягу гэтага часу запланаваны шэраг дадатковых мерапрыемстваў: цікавыя лекцыі, майстар-класы і экскурсіі. Выстава экспануецца ў Chill Time Club, на вул. Святога Роха, 5/32. Уваход вольны.
Цалкам матэрыял:































Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара і выставы Радуніца.