BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Пра супраціў бальшавікам гаварылі ў Варшаўскім універсітэце

Беларусы сабраліся ў Варшаўскім універсітэце, каб успомніць гераічныя старонкі гісторыі барацьбы беларусаў супраць бальшавіцкага рэжыму ў 1920-30-я гады. 

Ведаць, каб памятаць, памятаць, каб змагацца, – гэта быў той стымул для ўдзельнікаў сустрэчы, які матывуе далейшую барацьбу за свабоду і незалежнасць нашай краіны. Гаворыць магістр Варшаўскага ўніверсітэту Алесь Маісеенка:

-Супраціў адбываўся ў розных рэгіёнах Беларусі. Самае вядомае, канешне, было Слуцкае паўстанне, якое пачалося 27 лістапада 1920 года, у сённяшняй Менскай вобласці.

Людзям спадабалася сустрэча і лекцыя, якую праслухалі пра тыя падзеі, гаворыць адна з удзельніц мерапрыемства:

-І зараз, калі камусьці пра гэта кажаш, ці шукаеш нейкую інфармацыю, то нічога і не знойдзеш. Прыемна паслухаць гэта і неяк натхніцца тым, што ўсё ж такі нашыя людзі не былі зусім ужо ў лапцях, як кажуць, зусім сяляне. Калі і былі сяляне, до з віламі і з касой.

Сустрэча доўжылася дзве гадзіны, але абмеркаванне гэтай тэмы ў сувязі з рэвалюцыйнымі падзеямі 2020 года – праз 100 год  пасля Слуцкага паўстання – працягвалася яшчэ ў кулуарах.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя