BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Праблема беларускай і татарскай меншасцяў – адукацыя”

Упаўнаважаны Падляшскага ваяводы па справах нацыянальных і этнічных меншасцяў Артур Канапацкі станоўча ацэньвае прапанаваныя змены ў Закон аб нацыянальных і этнічных меншасцях.

упаўнаважаны Падляшскага ваяводы па справах меншасцяў Артур Канапацкі

Артур Канапацкі

Паводле яго, ініцыятыва аб наданні нацыянальным меншасцям арганізацыйнай і юрыдычнай падтрымкі з боку Канцылярыі Сейму з’яўляецца важным і своечасовым крокам. Асобна Канапацкі падкрэсліў, што найбольш адчувальнай агульнай праблемай для беларускай і татарскай меншасцяў у Падляшскім ваяводстве застаецца адукацыя дзяцей:

-Магчыма трэба зрабіць большы ўхіл на адукацыю, падвышэнне самасвядомасці меншасцяў – гэта істотны элемент. Бо гэтыя групы вельмі малыя. І ў выпадку татараў, але і ў выпадку украінскіх і беларускіх меншасцяў. Яны маюць тыя самыя праблемы.

Таксама Артур Канапацкі пазітыўна ацаніў ідэю арганізацыі штогадовага Форуму нацыянальных меншасцяў у Беластоку. На яго думку, гэта можа стаць стабільнай пляцоўкай для дыялогу, абмену досведам і супольнага вырашэння актуальных праблем.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя