Супрацоўнік будаўнічай фірмы, уладальнік тэлеграм-чата «Беларускія бежанцы ў Польшчы» Мікалай Вахаў, які быў вымушаны з´ехаць у Польшчу яшчэ 9 гадоў таму, марыць вярнуцца ў Беларусь. Але мара, якая падалася ў 2020 блізкай, праз 5 гадоў абярнулася расчараваннем, гаворыць Мікалай Вахаў з Бяла-Падляскі.

– Все тыя, хто ўзяў на сябе абавязкі вырашаць праблемы ў замежжы… Калі яны гэта не робяць, то трэба думаць, хто замест іх будзе займацца гэтым пытаннем. Што ў Польшчы, што ва Украіне, што ў любой іншай краіне свету. Бо тыя праблемы, якія з’явіліся ў Польшчы ў той час, калі ўзніклі першыя бежанцы з Беларусі, яны застаюцца актуальнымі.
Паводле Мікалая, ён і далей будзе рабіць усё тое, што залежыць ад яго для здзяйснення сваёй мары. Але хочацца, каб было менш расчараванняў у людзях, якім давяраеш.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






