BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праблемы з легалізацыяй беларусаў у Польшчы: знойдзеныя шляхі для развязання

Здымак ілюстрацыйны

У Варшаве абмеркавалі вострыя пытанні легалізацыі беларусаў у Польшчы і знайшлі магчымыя развязанні. На сустрэчы рабочай групы пад кіраўніцтвам Томаша Цытрыновіча з польскага боку і Паўла Латушкі з беларускага боку былі разгледжаны праблемы з атрыманнем дакументаў для дзяцей, легалізацыяй працы і пашырэннем падстаў для выдачы дакументаў, што сведчаць асобу. Польскія ўлады пацвердзілі магчымасць легалізацыі дзяцей, народжаных у Польшчы, і паабяцалі развязаць пытанне з прызнаннем польскіх праязных дакументаў у банках і іншых установах. Пытанне аб атрыманні дазволу на працу для беларусаў з гуманітарнымі візамі таксама будзе разглядацца на роўні заканадаўчых зменаў.