Працягвацца “Падляшская актава культур”. Гэта адна з самых важных і яркіх культурных падзей рэгіёна. Сёлетні фестываль распачаўся ў Беластоку ў чацвер POKtańcówka — вулічнай танцавальнай вечарынай на вуліцы Млыновай, працягнуўся канцэртам на Рыначнай плошчы ў пятніцу.

У суботу (19 ліпеня) перад гледачамі выступіў ансамбль песні і танца «Kurpie Zielone». Гэта адзін з самых даўніх фальклорных калектываў у Польшчы, артысты якога абапіраюцца на спадчыну як Падляшша, так і горных рэгіёнаў.
Сёння надалей багатая праграма, якая распачнецца ў цэнтры горада а 17-ай гадзіне, на сцэне выступяць удзельнікі з Польшчы, Азербайджана, Харватыі. Агулам у фестывалі прымаюць удзел 18 калектыў з васьмі краін. Галоўны арганізатар – Падляшскі інстытут культуры.


Беларускае Радыё Рацыя






