BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праcтора CreateCulture Group рыхтуецца да новага сезону

Прадстаўнікі прасторы пад назвай CreateCulture Group у Вільні (Літва) рыхтуюцца да новага культурніцкага сезону. Гэта ініцыятыва для падтрымкі і развіцця культурнага ды крэатыўнага сектара Беларусі, – падрабязней пра дзейнасць распавяла выканаўчая дырэктарка і сузаснавальніца Надзея Ількевіч:

– Мы хутка вяртаемся з вакацый і запускаем цікавую актыўнасць, як “Музычная лабараторыя”. Гэта будзе першая актыўнасць, да якой мы далучаем не толькі беларусаў, але і міжнародных музыкаў, экспертаў. Хочам і надалей працягваць узаемадзеянне з міжнароднымі экспертамі.

Азнаёміцца з бягучай дзейнасцю прасторы ці атрымаць інфармацыю па бліжэйшых мерапрыемствах можна праз старонку ў Інстаграм @createculture.space ці праз сайт: https://createculture.group.

Беларускае Радыё Рацыя