Прэзентацыя новага беларускага календара, на яе запрашаюць 27 студзеня ў Варшаве ў Музеі Вольнай Беларусі. «Даты, якія нас вызначаюць», – так характарызуюць гэты праект, над якім працавала прадстаўніцтва па нацыянальным адраджэнні Аб’яднанага Пераходнага Кабінету.

«Навошта беларусам патрэбны новы погляд на звыклыя і нязвыклыя даты», – расказвае прадстаўнік па нацыянальным адраджэнні Павел Баркоўскі:
– Калі ў нас ёсць гісторыя, старадаўняя, значная, нам важна, як мінімум, шанаваць яе раўназначна. Не да адной ідэалогіі прыходзіць, якая абгрунтоўвала свае святы, свае нейкія памятныя сімвалічныя імёны, а прынамсі падыходзіць з розных бакоў і карыстацца тым, што ў беларускім грамадстве мусіць быць плюралізм думак і плюралізм такіх ідэалогій.
На сустрэчу 27 студзеня запрашаюць журналістаў, актывістаў і зацікаўленых асоб. Каляндар – «праект, які прапануе паглядзець на год як на адлюстраванне нашай гісторыі, досведу і супольных сэнсаў», – пішуць яго стваральнікі. Пры нагодзе запланаваная дыскусія.

Беларускае Радыё Рацыя






