BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праект Art Yard Community працягвае сваю працу ў Тбілісі

Праект па стварэнні супольнасці праз мастацтва Art Yard Community працягвае сваю працу ў Тбілісі.

Фота: artyard.community/fem_mural

Цягам года запланаваны буйны фестываль, вандроўкі ў еўрапейскія краіны і стварэнне новых муралаў, – кажа актывістка, заснавальніца ініцыятывы Вольга Кавальская:

Атрымліваецца ў гэтым годзе ў нас была першая стратэгічная сесія. Мы пачалі планаваць нашу працу на год і, безумоўна, такім вялікім праектам, які мы плануем, будзе Фестываль устойлівага мастацтва, які мы хочам рэалізаваць у 2025 годзе ў горадзе Руставі ў Грузіі. Мы ўжо пачалі рыхтавацца ў мінулым годзе, пачалі знаёміцца з арганізацыямі, з ініцыятывамі.

Воля Кавальская дадала, што праект Art Yard Community імкнецца аб’яднаць вакол сябе не толькі беларусаў і грузінаў, але і прадстаўнікоў украінскай і расейскай дыяспар.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя