BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

ArtPower Belarus падтрымаў падляшскі праект «Першыя крокі па-беларуску»

Праект «Першыя крокі па-беларуску», які рэалізуецца на Падляшшы, атрымаў падтрымку праграмы ArtPower Belarus. У межах ініцыятывы будзе створаны сшытак-дапаможнік для дзяцей ад 6 гадоў, які дапаможа вывучаць і захоўваць беларускую мову ў замежжы.

Кажа аўтарка дапаможніка, настаўніца беларускай мовы Пачатковай школы №4 у Беластоку Ганна Плашчынская:

Вельмі ўдзячная за падтрымку майго сшытка. Сшытак разлічаны на дзяцей 1 – 3 класаў. Наклад сшытка невялікі. Разлічаны на бескаштоўны распаўсюд сярод падляшскіх школаў і школаў, дзе навучаюцца дзеці беларускай дыяспары.

Па словах Ганны Плашчынскай, для Падляшша гэта яшчэ адзін важны крок у падтрымцы беларускай адукацыі і ўмацаванні моўнай і культурнай ідэнтычнасці наймалодшага пакалення. Праект фінансуецца Еўрапейскім Саюзам і рэалізуецца ў межах праграмы ArtPower Belarus дзякуючы партнёрству з Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны і аб’яднаннем «АБ-БА».

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя

Фота з архіва Ганны Плашчынскай