Пенсіянеры з Беларусі і Украіны, якія жывуць у Варшаве, прымуць удзел у праекце «Варшава вачыма пенсіянераў».

Дзе людзі сталага ўзросту распавядуць пра сваю адаптацыю ў Польшчы, кажа кіраўніца «Дара лёсу» Леакадзія Коян:
-Мэта гэтага праекту – каб сеньёры з досведам экстранай міграцыі маглі распавесці, як Варшава стала іх домам.
Гэта будуць кароткія аповеды пенсіянераў пра сябе і эміграцыю, гаворыць пенсіянерка з Менску Ірына:
-Да прыезду сюды жыла, выжывала. Пенсію атрымала – чаго больш жадаць? Але 2020 год прыйшоў, у 2021 з’ехала, прыехала сюды. Тут я як дома. Што я атрымала? Атрымала свабоду, магчымасці, я не адчуваю ўзросту, я проста жыву сённня і зараз.
Па праекце «Варшава вачыма пенсіянераў» будзе зняты відэафільм і выкладзены ў інтэрнэт з перакладам на польскую мову.
Цалкам матэрыял:






Беларускае Радыё Рацыя





