BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

“Прафілактыка патрыятызма”

“Прафілактыка патрыятызма” – у Вільні створаны новы музычны гурт на чале з вядомым беларускім дысідэнтам і музыкам Андрэем Павуком. Ён існуе пакуль усяго тры месяцы, складаецца з пяці чалавек і эксперыментуе ў розных жанрах. Гурт часта можна пачуць на штонядзельных акцыях у падтрымку палітвязняў у Вільні ды на іншых беларускіх імпрэзах.

Як кажа Андрэй Павук, назва групы мае сімвалічнае значэнне, бо “патрыятызм”, які навязваюць улады Беларусі, ён лічыць хваробай, якую трэба прафілактаваць:

–  Так не павінна было быць, гэта нейкае “зазеркалле” і сюррэалізм. Як так можа быць? Як могуць людзі сябе не паважаць да такой ступені?  Як яны могуць падпарадкоўвацца такой пачвары і вычварэнцу? У нас жа быў досвед гітлераўскай нацысцкай Германіі. Чаму людзі гатовыя падпарадкоўвацца такому фашызму, дыктатуры? Не так улада дрэнная, як людзі гатовыя ёй падпарадкоўвацца. Вось я не гатоў быў падпарадкоўвацца, вы не гатовыя былі падпарадкоўвацца, а яны гатовыя.

Як заўважае Андрэй Павук, у Беларусі зараз адбываецца нейкі абсурд, а гэтаму спрыяе “дубінка”, якую ўлады Беларусі выкарысталі для застрашвання свайго насельніцтва і гвалту над апанентамі.

Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:

Пазнаёміцца з творчасцю групы “Прафілактыка патрыятызма” можна праз ютуб-канал гурта:

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя