BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прастора «Робім разам» адсвяткавала гадавіну сваёй дзейнасці

Беларуская прастора «Робім разам» у Варшаве адсвяткавала гадавіну сваёй дзейнасці.

Імпрэза была насычанай і цікавай. За год зроблена шмат добрых і карысных спраў, заснаваны патрэбныя людзям у эміграцыі ініцыятывы. І гэта ў не надта спрыяльнай абстаноўцы, якую стварылі ля прасторы недабразычліўцы, кажа дырэктар прасторы Сяргей Бульба:

Прыйдзеш, паглядзіш на гэтыя ініцыятывы, колькі людзей прыходзіць, шчырых, і мы шчыра праводзім мерапрыемствы, гэта не на гранты, ніхто не на зарплаце з нашых дзяўчат адміністратараў. Гэта ўсё шчыра ад сэрца робіцца. Гэта самае важнае. І гэта ў маім разуменні і ёсць сапраўднае святло, якое пераможа тую самую цемру. Я сёння сам здзівіўся, колькі ініцыятываў пералічылі. Гэта ўсё за год мы правялі! На валанцёрстве столькі ўсяго зрабіць! Нізкі ўсім паклон!

Парадаваў удзельнікаў канцэрт, у пэўнай ступені таксама справаздача існуючых у прасторы ініцыятыў. Людзі з задавальненнем паглядзелі на выкананне брэйк-данса, з захапленнем слухалі маладую спявачку Юрыстына Карпіловіч і музычны гурт «Зніч».

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя