Напярэдадні ў Цэнтры беларускай салідарнасці ў Варшаве адбылася прэс-канферэнцыя беларускіх праваабаронцаў і актывістаў для прадстаўнікоў СМІ. Галоўнай тэмай сталі парушэнні правоў чалавека ў Беларусі, якія выйшлі на новы ровень.

Прадстаўнік BELPOL Андрэй Астаповіч агучыў аналіз крымінальных спраў за 2023 год. Згодна з ім, толькі за абразу Лукашэнкі супраць беларусаў было заведзена 1263 справы.
Праваабаронца “Вясны” Яна Галаган расказала пра агульную сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі, становішча палітвязняў, а таксама пра пераслед польскай меншасці ў краіне.
Прадстаўнік “Рабочага руху” Юры Рававы распавёў пра ўсё больш масавы распаўсюд практык прымусовай працы, пра парушэнні правоў працоўных і крымінальны пераслед актывістаў, якія змагаюцца за правы працоўных.






