Правааборончая ўстанова “Лекары за праўду і справядлівасць” запрашае на канферэнцыю “Жаночае здароўе ў беларускай турме”, якая пройдзе ў Вільні 29-га лістапада.

Кажа арганізатар, старшыня камісіі па сацыяльнай палітыцы КР 3-га склікання Вольга Вялічка:
– Гэта канферэнцыя, якую мы арганізоўваем з экспертамі. Было прынята рашэнне, каб паўнавартаснымі ўдзельнікамі гэтай канферэнцыі сталі жанчыны – былыя зняволеныя. Мы чакаем, што палова ўдзельнікаў, удзельніц будуць акурат жанчыны – былыя палітзняволеныя. Будзе арганізаваная дыскусія з імі. І будзе магчымасць задаваць пытанні па бяспечных каналах.
Канферэнцыя “Жаночае здароўе ў беларускай турме” пройдзе ў гатэлі Novotel Vilnius, Gedimino pr. 16, з 10-й да 17-й і будзе транслявацца анлайн з магчымасцю задаваць пытанні.
Анлайн-рэгістрацыя на канферэнцыю: https://forms.gle/kGoBLSvQpCERtiZCA
Спасылка на канал на канале “Дактары за праўду і справядлівасць” – https://www.youtube.com/@doctorsby.
Па ўсіх пытаннях і прапановах можна звяртацца па электроннай пошце pallpom@ gmail.com.
Беларускае Радыё Рацыя






