
Вернікі праваслаўнай царквы адзначаюць 25 чэрвеня трэці дзень Тройцы. Гэта адно з 12-ці галоўных праваслаўных святаў. Дзень сыходу Святога Духа на апосталаў, адзначаецца на пяцідзясяты дзень пасля Вялікадня.
На Падляшшы традыцыйныя святочныя ўрачыстасці пачаліся напярэдадні каля Гайнаўкі ва ўрочышчы Крыначка святой літургіяй і асвячэннем вады, а працягнуцца сёння.
Таксама традыцыйна сёння ў гайнаўскім амфітэатры пройдзе беларускі народны фэст “Крыначка”, які арганізуе Беларускае грамадска-культурнае таварыства разам з Гайнаўскім домам культуры.
Пачатак канцэрту а 17:00 гадзіне, уваход на яго – вольны.






