BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праваслаўныя беларусы Вільні рыхтуюцца да Вялікадня

Свята Вялікадня праваслаўныя вернікі будуць адзначаць у гэтую нядзелю, 12 красавіка. Да свята рыхтуюцца і беларускія праваслаўныя вернікі Канстанцінопальскага патрыярхату.

 Фота: fb.ru

Пра тое, як рыхтуюцца да свята ў праваслаўным прыходзе Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні і як там збіраюцца адзначыць свята, а таксама каго чакаюць у госці, распавядае праваслаўны святар Аляксандр Кухта:

-Я ўпэўнены, што да нас прыйдуць і нашыя сябры і сяброўкі ўніяты, таму што яны заўсёды прыходзяць, і проста ў нядзелю прыходзяць. Да нас прыйдуць і нашыя сябры і сяброўкі каталікі. А потым зранку ў нас будзе яшчэ адна невялікая служба для тых, хто не змог прыйсці ноччу. Гэта звычайна мамы з дзецьмі, тыя, хто быў на працы, тыя, хто па розных іншых прычынах не дайшоў да царквы. І гэта будзе ізноў поўная царква.

Святочная начная Велікодная Літургія для праваслаўных беларусаў Вільні пройдзе ў ноч з 11-га на 12-га красавіка ў Троіцкай царкве  базыльянскіх муроў (Aušros vartų g.7b) у 23.50 гадзін па літоўскім часе. Падчас службы адбудзецца і Хрэсны ход.

А асвячэнне велікодных страў адбудзецца ў суботу 11 красавіка з 11.00 да 21.00 у Праваслаўнай царкве Канстанцінопальскага патрыярхату ў Вільні па адрасе: Bokšto gatvė, 4.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя