BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Праз Уроцлаў праходзіць паводкавая хваля

Цяпер назіраецца пік паводкі. Ровень вады ў вадасховішчы пад Уроцлавам знізіўся. Надзвычайных сітуацый не прагназуецца. Горад падрыхтаваўся да вялікай вады.

fot. PAP/Maciej Kulczyński

Тым часам у раёнах паводкі паліцыя затрымала 10 чалавек за марадзёрства. У пацярпелых ад паводкі раёнах дзяжураць больш за 5 тысяч паліцэйскіх. Больш за 2 тысячы супрацоўнікаў з усёй краіны гатовыя ў выпадку неабходнасці прыехаць дапамагчы ўтрымаць парадак у рэгіёне.

Больш за 12 тысяч пажарных-добраахвотнікаў і 12 тысяч вайскоўцаў  працуюць пры ліквідацыі наступстваў паводкі на поўдні Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя