BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў першы пабудаваны ўчастак “Усходняга шчыта”

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск наведаў першы пабудаваны ўчастак “Усходняга шчыта” каля вёскі Домбруўка ў Вармінска-Мазурскім ваяводстве каля мяжы з Калінінградскай вобласцю РФ. Паводле яго слоў, лінія абарончых умацаванняў будзе распаўсюджана на мяжу з Украінай, піша PAP.

«Усё, што мы робім тут – а мы будзем рабіць гэта і на мяжы з Беларуссю і Украінай, – накіравана на тое, каб стрымліваць і адпужваць магчымага агрэсара, так што гэта сапраўды інвестыцыі ў мір. Мы выдаткуем на гэта мільярды злотых, але ўжо зараз уся Еўропа назірае за гэтым з вялікім задавальненнем і падтрымае, калі спатрэбіцца, гэтыя інвестыцыі і нашы дзеянні», – заявіў ён на брыфінгу. “Да 2028 года мы хочам такім чынам узброіць польскую граніцу”, – дадаў ён.

Праграма “Усходні шчыт” разлічана на 2024-2028 гады. Яна ўключае стварэнне загарод, паляпшэнне дарог, падтрыманне і развіццё натуральных перашкод, а таксама фармаванне арсеналаў і падрыхтоўку баявых пазіцый.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота: PAP/Tomasz Waszczuk