BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэм’ер-міністр Польшчы сустрэўся з жыхарамі Беластока

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск падчас сустрэчы з жыхарамі Беластока заклікаў узяць удзел у выбарах у Еўрапейскі парламент. Таксама ён прадставіў планы абароны ўсходняй мяжы ад магчымай агрэсіі з усходу.

“Мы хочам, каб усходняя мяжа была самай бяспечнай у Еўропе”, – сказаў на сустрэчы прэм’ер-міністр Дональд Туск:

– Я б вельмі хацеў, каб гэтыя сотні мільёнаў, якія выдаткуе польскі ўрад на бяспеку Еўропы і Польшчы з усходу, каб гэтыя сродкі працавалі на карысць эканамічнага развіцця і малога бізнесу тут на Падляшшы, Варміі, Мазурах і Любельшчызне. Гэта не фікцыя, у панядзелак у Генеральным штабе адбудзецца прэзентацыя таго, як павінны выглядаць гэты абсталяваны ўсходні шчыт. Мы хочам, каб гэта мяжа была найбольш бяспечнай у Еўропе.

На сустрэчы з прэм’ер міністрам Дональдам Тускам прымалі ўдзел кандыдаты ў Еўрапейскі парламент ад Падляшскай і Вармінска-Мазурскай акругі ад “Грамадзянскай кааліцыі” Яцэк Протас і Томаш Франкоўскі.

Беларускае Радыё Рацыя