BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэс-канферэнцыя Томаша Франкоўскага: зніжэнне тарыфаў, школа і супрацоўніцтва з беларусамі

У Грабаўцы адбылася прэс-канферэнцыя кандыдата на пасаду войта гміны Грабаўка Томаша Франкоўскага.

Галоўнай тэмай сустрэчы стала прадстаўленне праекта петыцыі аб зніжэнні аплаты за паслугі каналізацыі для жыхароў Грабаўкі. Дакумент будзе перададзены кіраўніцтву Беластоцкага водаканала.

Кажа Томаш Франкоўскі:

Акрамя таго, Франкоўскі закрануў пытанне школы ў Грабаўцы, дый выказаўся аб супрацоўніцтве з беларусамі, якія пражываюць у гміне:

– Школа перагружана, мае каля 800 вучняў. Няма шанцу на яе павелічэнне. Першай дзейнасцю новых уладаў павінна стаць пошук месца для новай школы і яе пабудова ў бліжэйшыя гады. У гэтай гміне жывуць таксама беларусы, з’яўляемся мы шматнацыянальным народам, таму мы будзем імкнуцца, каб прадстаўнікі усіх народаў адчувалі сябе ў гміне камфортна.

Выбары першых уладаў гміны Грабаўка пройдуць 16 сакавіка. Усяго было зарэгістравана 8 камісій, якія вылучылі пакуль чатырох кандыдатаў на войта. Гэта Томаш Франкоўскі, Катажына Тадарчук, Марцін Іванюк і Юліта Няплох-Сітніцкая.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя