У Беластоку прайшлі штогадовыя «Прэзентацыі», арганізаваныя Домам культуры „Śródmieście”. Гэта падзея стала вынікам творчай працы навучэнцаў мастацкіх майстэрняў за навучальны перыяд 2024/2025 года.

Кажа інструктар Майстэрні выяўленчага мастацтва па вуліцы Іцхака Мальмэда, 17 Наталля Яфімчук:
– Прыходзяць вельмі таленавітыя дзеці. Маюць жаданне навучыцца маляваць. І мы стараемся ім у гэтым дапамагчы. У нас інтэрнацыянальныя групы – і з Украіны, і з Беларусі, і з Польшчы. Паказваем маленькія сакрэцікі, каб адразу атрымалася прыгожа, каб дзіця, задаволенае сваім першым вынікам, жадала і далей хадзіць да нас, бо нечакана адразу атрымліваюцца вельмі прыгожыя карціны.
Адпаведна на Кілінскага, 13, свае працы прадставілі ўдзельнікі Майстэрні графічнага дызайну, якую вядзе Актавуш Стэпень. Дом культуры „Śródmieście” дзякуе ўсім удзельнікам і запрашае новых вучняў далучацца ў 2025/2026 навучальным годзе.
Падрабязнасці тут.
Цалкам матэрыял:












Беларускае Радыё Рацыя