У панядзелак, 22 студзеня, суполка гістарычнай рэканструкцыі «Invictus 1863» запрашае на Дзень адчыненых дзвярэй.

Дата: 22.01. Час: 18.00. Месца: Хаб “Новая Зямля”, ul. Wyszyńskiego 6A, Беласток.
Клуб стварылі беларусы, якія цікавяцца гісторыяй, а менавіта Паўстаннем Каліноўскага (студзеньскім паўстаннем 1863 года), ды актыўна яе папулярызуюць.
Падчас імпрэзы адбудзецца гістарычная лекцыя, паказ строяў ды зброі паўстанцаў.
Уваход па паролі «Люблю Беларусь!».
Арганізатары