Кніга Алега Латышонка «Жаўнеры БНР» хавае пад сваёй вокладкай шматгадовы даробак аўтара ў галіне беларускай вайсковай справы. Яе асновай стаў пераклад яго кандыдацкай працы пра беларускія вайсковыя фармаванні ў 1917-1923 гг.

Дата: 27 лютага. Час: 18.00 (час мясцовы). Месца: Беласток, Хаб “Новая Зямля” (ul.Wyszyńskiego 6A).
Наступны блок адкрывае вялікае навукова-папулярнае эсэ пра генерала Станіслава Булак-Балаховіча. Эсэ дапаўняюць навуковыя артыкулы, прысвечаныя розным аспектам жыцця і дзейнасці генерала.
Гэтыя 2 блокі дапоўненыя шматлікімі артыкуламі, прысвечанымі паасобным беларускім фармаванням у розных арміях і выдатным беларускім вайскоўцам таго часу, а таксама палітычным аспектам змагання за БНР.
Асобны блок ствараюць артыкулы, прысвечаныя ўдзелу беларусаў Беласточчыны ў змаганні за незалежную Беларусь.
Арганізатары