У чацвер, 23 студзеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца прэзентацыя кнігі Аляксандра Чарнухі «Гвалт».

«Гвалт» — гэта зборнік апавяданняў, аб’яднаных у адну эпічную гісторыю.
У дзесяці апавяданнях цесна пераплеценыя фікшн і нон-фікшн, і фантазія яшчэ больш падкрэслівае сюррэальнасць і трагізм рэчаіснасці.
Без правілаў і законаў людзі будуць знішчаць адзін аднаго дзеля ўласнай выгады, і ў выніку чалавецтва загіне, як пісаў Гобс?
Ці мы можам жыць шчасліва і мірна, як сцвярджаў Русо?
Уваход вольны.
Арганізатары