BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзентацыя праекта «Атлас беларускай эміграцыі» ў Вільні

 У панядзелак, 8 красавіка, у CreateCulture Space — вечар, прысвечаны культуры і міграцыі, дзе прэзентуюць другі выпуск ютуб-праекта «З’ехалыя. Атлас беларускай эміграцыі».

Дата: 8 красавіка. Час: 19.00 (час мясцовы). Месца: CreateCulture Space, Karmelitų gatvė 5, Вільня. 

Серыя пазнаёміць вас з жыццём беларускіх мігрантаў у сонечным Тбілісі ды пакажа не толькі іх штодзённае жыццё, але і як яны захоўваюць ды дзеляцца сваёй культурай далёка ад дома. 

Таксама раскажуць пра займальны праект, які зараз знаходзіцца ў працы, — кнігу для дзяцей з квестам па Вільні. 

Гэтая кніга, напісаная з вялікай любоўю і ўвагай да дэталяў, дазволіць маленькім і дарослым чытачам адправіцца ў захапляльнае падарожжа па сталіцы Літвы. 

Уваход вольны.

Арганізатары