У 85 гадавіну нарадзін Яна Чыквіна (18.05.1940 — 14.11.2022) Музей малой айчыны ў Студзіводах на Падляшшы запрашае на прэзентацыю новага зборніка паэзіі “Бачыць свет”.

Ян Чыквін — беларускі паэт, перакладчык, гісторык літаратуры, прафесар гуманітарных навук. Быў шматгадовым старшынёй Беларускага літаратурнага аб’яднання “Белавежа”, аўтарам некалькіх дзясяткаў кніг і рэдактарам літаратурнага часопіса „Тэрмапілы”. Новы зборнік паэзіі выйшаў у траўні 2025 года пад рэдакцыяй прафесаркі Галіны Тварановіч.
18 траўня (нядзеля), 16.00.
Музей малой айчыны ў Студзіводах / Muzeum Małej Ojczyzny w Studziwodach, вул. Саснова, 17.
Арганізатары