BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Беластока гатовы дапамагаць беларускім палітвязням

Прэзідэнт Беластока гатовы дапамагаць палітвязням, якія пакідаюць Беларусь пасля выхаду на волю — паведамляе Аб ’яднаны пераходны кабінет.

Фота: poranny.pl

Разгледзець магчымасць далучэння Беластока да сеткі гарадоў ICORN дамовіліся намеснік Ціханоўскай у кабінеце Павел Латушка і прэзідэнт горада Тадэвуш Трускаляскі.

ICORN (The International Cities of Refuge Network) надае дапамогу ахвярам палітычных рэжымаў, перадусім дзеячам культуры, пісьменнікам, грамадскім дзеячам, вымушаным пакінуць свае краіны ў сувязі з рэпрэсіямі. Сетка заснаваная ў 1993 годзе, аб’ядноўвае 85 гарадоў свету, у тым ліку польскія Гданьск, Катавіцы, Кракаў і Уроцлаў.

Паводле прэс-службы АПК, Трускаляскі гатовы дапамагаць беларускім палітзняволеным, якія пакідаюць радзіму пасля адбыцця пакарання, у тым ліку ў забеспячэнні іх часовага пражывання ў Беластоку да вырашэння пытанняў легалізацыі.

Фота: poranny.pl

Вырашана таксама пытанне пра фінансаванне выдання кнігі “Імёны свабоды” беларускага пісьменніка Уладзіміра Арлова з бюджэту горада.