BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі плануе ізноў балатавацца на гэтую пасаду

Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі заявіў, што плануе чарговы раз балатавацца на гэтую пасаду. “Гэта было нялёгкае рашэнне, але пасля даволі доўгага разважання я вырашыў яшчэ раз прыняць гэта выклік”, – адзначыў прэзідэнт горада.

Тадэвуш Трускаляскі ўпершыню быў абраны прэзідэнтам Беластока ў снежні 2006 года і з таго часу займае гэтую пасаду.

Тадэвуш Трускаляскі — першым афіцыйна абвясціў пра сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Беластока. Першы тур выбараў у мясцовыя органы ўлады прызначаны на 7 красавіка, другі — на 21 красавіка. Падчас мясцовых выбараў грамадзяне Польшчы будуць абіраць прэзідэнтаў гарадоў, бурмістраў, войтаў, а таксама радных рознага ўзроўню.

Беларускае Радыё Рацыя