Прэзідэнт Беластока Тадэвуш Трускаляскі заклікаў жыхароў горада далучыцца да адкрытай сустрэчы з кандыдатам у прэзідэнты Польшчы Рафалам Тшаскоўскім, якая адбылася ў нядзелю, 6 красавіка.

Кажа Тадэвуш Трускаляскі:
-Запрашаю ўсіх прыходзіць раней, каб заняць месцы. Мы, па-першае, хацелі б падтрымаць пана Рафала Тшаскоўскага, а па-другое, паслухаць, які ён мае рэцэпт кіравання нашай краінай. Мы тут перакананыя, што ён з’яўляецца найлепшым кандыдатам і будзе найлепшым прэзідэнтам.
Падляшскі ваявода Яцэк Бжазоўскі пракаментаваў прапанову Тшаскоўскага аб зменах у правілах выплаты дапамогі 800+ для грамадзян Украіны. Паводле яго слоў, сацыяльная падтрымка павінна прызначацца толькі тым сем’ям, дзе бацькі працуюць і плацяць падаткі ў Польшчы:
-Рафал Тшаскоўскі гаворыць пра тое, каб кожны, хто жыве і працуе ў Польшчы, мог скарыстацца гэтымі часовымі правіламі. Трэба толькі спраўдзіць, што асобы, якія жывуць па-за тэрыторыяй нашага краю, не атрымліваюць гэтай дапамогі. Ніхто нічога не забірае.
Сустрэча з кандыдатам у прэзідэнты Польшчы Рафалам Тшаскоўскім адбудзецца ў нядзелю, 6 красавіка, у пачатковай школе № 49 па вуліцы Арміі Краёвай, 32. Пачатак сустрэчы — а 14:30.
Цалкам матэрыял:
Вольга Сямашка, Беларускае Радыё Рацыя






