BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці»

У Беластоку ў кавярні Zmiana Klimatu прайшла творчая сустрэча з беларускай пісьменніцай і журналісткай з Падляшша Ганнай Кандрацюк-Свярубскай, ды презентацыя яе чарговай кнігі «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці». Кніга аб’ядноўвае пад вокладкай журналісцкія аповеды пра сем знакавых для аўтаркі асобаў.

– Гэта людзі, якія паўплывалі на нашу свядомасць. Таксама гэта людзі, пра якіх мы вучым у школе. Тут паказаны іх жыццёвы партрэт, паказана асяроддзе.

– Як заўсёды, кожная кніга Ганны Кандрацюк вельмі цікавая, якая змушае думаць пра наш лёс. Кожная з іх іншая. Тут якраз паказаныя нашы лёсы беларусаў не толькі з Беласточчыны, але і з Беларусі, як яны пераплятаюцца.

У кнізе Ганны Кандрацюк-Свярубскай «Проста з любові. Рэпарцёрскія партрэты памяці» вы пабачыце журналісцкія партрэты Кастуся Каліноўскага, Ежы Папялушкі, святой Марыі (Петручук), Алеся Пушкіна, Юркі Гіля, Надзеі Артымовіч ды Юры Гуменюка.

Цалкам матэрыял:

Юрась Дзяшук, Беларускае Радыё Рацыя