21 верасня ў Падляшскім музеі народнай культуры ў Васількаве, у будынку школы з вёскі Калінова-Солькі, прайшла ўнікальная падзея — упершыню на Падляшшы адбылася рэканструкцыя старадаўняга беларускага абраду Багач.

Асаблівым момантам абраду стаў каравай, які спецыяльна спякла ўдзельніца імпрэзы Кора Брылінска:
– У Беларусі гэтае свята называюць “Багач”. А ў нас і свята ўраджаю, і свята жніва. Але гэта адна і тая ж традыцыя, толькі ў розных месцах гэта называецца па-рознаму, але песні аднолькавыя, бо такія гулянні і абрады ладзілі адначасова.
Кажуць беларусы – удзельнікі свята :
– Сёлета ўпершыню тут сабраліся. “Багач” аўтэнтычна тут не прысутнічае, магчыма, вельмі даўно.
– Па вялікім рахунку гэта адзін цыкл, таму вартыя песні, што на “дажынках”, што ў “Багачы”.
– Я сам з Пухавіччыны, дзе абрад не згадваецца.
– Я сама з Гомельшчыны, там у нас усё з гэтым сумна, але пакуль жыла ў Менску, то ўдзельнічала. Традыцыйнае свята ўраджаю.
Традыцыю Багача ўпершыню зафіксаваў у канцы ХІХ стагоддзя Адам Багдановіч — бацька класіка беларускай літаратуры Максіма Багдановіча.
Агулам на падляшскім мерапрыемстве сабралася каля сотні чалавек — беларусаў і палякаў, што займела моцны інтэграцыйны эфект, аб’яднаўшы людзей праз песні, танцы і супольнае святкаванне.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:





























Беларускае Радыё Рацыя






