
Фота: Governor Oleh Kiper
Прылёты расейскіх балістычных ракет, уплыў інфармацыйнай прасторы РФ ды іх праца ў сацыяльных сетках ды мэсэнджарах і яшчэ адна хваля мабілізацыі. Усё гэта пра сённяшняе жыццё ўкраінскай Адэсы, распавяла ўкраінская журналістка Вера Запарожэц:
– Мы кожны дзень чуем пра тое, што Харкаў бамбяць КАБамі. Гэта кіраваныя авіябомбы. Калі ўдумацца, як гэта гучыць, гэта вельмі страшна, у нас такога няма. У апошнія два тыдні ў нас прылёты кіраванай балістыкі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Поўнамаштабная вайна ва Украіне працягваецца больш за два з паловай гады ці 967 дзён. За апошнія дні расейскія вайскоўцы занялі 2 украінскіх населеных пункта – Неўскае і Чырвоны Яр.
Беларускае Радыё Рацыя






