
Ніколі не скончваюцца прылёты расейскіх ракет і дронаў. Асабліва буйной атака выдалася на пачатку года. Але і зараз здараюцца неспакойныя дні, распавяла беларуска, якая жыве ў ваенны час ва Украіне:
– Я б сказала, што да двухгадовага “юбілею” мы падыходзім з вельмі песімістычнымі і сумнымі настроямі. Бо незразумела, калі скончыцца, чым скончыцца, незразумела колькі яшчэ будзе працягвацца. Сумна новы год пачынаецца і невядома, што будзе далей.
24 лютага бягучага года споўніцца роўна два гады з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расеі на ўкраінскую тэрыторыю. Вялікая верагоднасць таго, што да гэтага моманту вайна яшчэ ня скончыцца.
Беларускае Радыё Рацыя






