
Прылёты ва Украіну толькі сталі часцейшымі на фоне размоваў пра перамовы. Асабліва адчувальная атака расейскіх дронаў па жылой інфраструктуры, — распавёў беларус, які ў ваенны час жыве на ўкраінскай тэрыторыі, Валеры Бабарыка:
— Апошні тыдзень быў такім напружаным, аднавіліся абстрэлы Кіева, былі ракеты. Сітуацыя такая, што яна толькі ўзмацняецца. Штоночы ў нас трывогі па 3-4 гадзіны і ідзе абстрэл дронамі.
Цалкам слухайце ў далучаным гукавым файле:
Толькі за апошнія суткі па лініі фронту адбылося крыху больш за 80 баявых сутыкненняў. Найбольш актыўныя баі шлі на Пакроўскім, Курскім і Тарэцкім накірунку.
Беларускае Радыё Рацыя






